1 ліпеня ў Мінску пройдзе генеральная трэніроўка парада да Дня Незалежнасці

1 ліпеня ў Мінску пройдзе генеральная трэніроўка парада да Дня Незалежнасці

1 ліпеня ў Мінску пройдзе генеральная трэніроўка парада да Дня Незалежнасці з механізаванай і пешай калонай, інфармуе прэс-служба Міністэрства абароны.

Вайсковая тэхніка адправіцца з ваеннага гарадка Уручча ў 17:00. Калона выстраіцца на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Паштовай (у рэзерве да вуліцы Скарыны). У 18:00 яна працягне рух.

Вяртацца механізаваная калона будзе па маршруце: праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — вуліца Старынаўская — ваенны гарадок Уручча.

Тэхніка для перавозкі вайскоўцаў з пешых калон пачне рух у 19:00 і будзе перамяшчацца па наступных маршрутах:

№1 — праспект Незалежнасці — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — праспект Машэрава — вуліца Гвардзейская — вуліца Тарханава — вуліца Ігнаценкі;

№2 — вуліца Каліноўскага (Вайсковая акадэмія) — вуліца Усіхсвяцкая — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — праспект Машэрава — вуліца Гвардзейская — вуліца Тарханава — вуліца Ігнаценкі;

№3 — інжынерны інстытут МНС — вуліца Машынабудаўнікоў — МКАД — праспект Пераможцаў — вуліца Сапёраў — вуліца Ціміразева — праспект Машэрава — вуліца Грыбаедава.

Трэніроўкі механізаванай калоны для падрыхтоўкі асабовага складу праводзяцца на аэрадроме Ліпкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі