1 студзеня адмененыя адразу чатыры падаткі

З 1 студзеня ў Беларусі адмененая выплата адразу чатырох падаткаў. Прадпрыемствы і бізнэсмэны вызваленыя ад збора ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў, ад мясцовага падатка з продажаў у рознічным гандлі, ад падатка на набыццё транспарта, а таксама ад збора за паркоўку. Праўда, стаўка ПДВ вырасла на 2 %, упершыню за тры гады, паведамляе тэлеканал СТВ. Затое падатак на прыбытак, атрыманы ў выглядзе дывідэндаў, паменшаны напалову — да 12%. Агулам жа падатковая нагрузка на бізнэс паніжаная на 0,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі