10 снежня Кастрычніцкую плошчу сталіцы «акупуюць» прадпрымальнікі
Мітынг на Кастрычніцкай плошчы сталіцы плануюць правесці 10 снежня прадпрымальнікі. Іх не палохае нават забарона мінскіх уладаў. Пра гэта заявіў Віктар Калей, намеснік старшыні аргкамітэту па
стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «За свабоднае
развіццё прадпрымальніцтва».
Чыноўнікі прапаноўвалі прадпрымальнікаў сабрацца ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор, але яны адмовіліся.
Нагадаем, прадпрымальнікі змагаюцца супраць увядзення ў дзеянне з 1 студзеня 2008 года прзідэнцкага ўказу № 760, які забараняе ІП прыцягваць наёмных працаўнікоў па-за членамі сям’і і блізкімі сваякамі.
10 снежня яны плануюць выйсці на галоўную плошчу краіны з эканамічнымі патрабаваннямі і заяўляюць, што палітычных лозунгаў на мітынгу не будзе.
БелаПАН