10 траўня на некаторых вуліцах Мінска абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў

10 траўня на некаторых вуліцах Мінска абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў

На Радаўніцу, 10 траўня, у Мінску абмяжуюць стаянку транспартных сродкаў на некаторых вуліцах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Так, з 7.30 да 20.00 будзе абмежаваная стаянка па вул. Кульман на ўчастку ад вул. Багдановіча да вул. Крапоткіна, па вул. Арлоўскай — на ўчастку ад вул. Карастаянавай да пл. Бангалор, па вул. Багдановіча — на ўчастку ад пл. Бангалор да вул. Кульман, па вул. Убарэвіча — на ўчастку ад праезду Галадзеда да вул. Ташкенцкай, па мясцовым праездзе ўздоўж пр. Незалежнасці — ад вул. Русіянава да вул. Старынаўскай.

Сталічная ДАІ просіць кіроўцаў не пакідаць свае аўтамабілі на названых участках дарог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі