Як у Мінску арганізаваны рух транспарту на Радаўніцу. Падрабязныя схемы
Ілюстратыўнае фота / LookByMedia
У Мінску з 18 па 21 красавіка будзе зменена работа пасажырскага транспарту для наведвання могілак на Радаўніцу.
Пры гэтым у гэтыя дні аплата за праезд у аўтобусах дадатковых маршрутаў № 178Э, 971Э, 972Э, 973Э, 974Э, 975Э, 979Э будзе спаганяцца адначасова ў прамым і зваротным напрамках пры пасадцы ў Мінску.
На прыгарадным маршруце № 978Э аплата будзе спаганяцца паводле прыгараднага экспрэснага тарыфу.
Каладзішчанскія могілкі
Могілкі Каралёў Стан
Лясныя могілкі
Міханавіцкія могілкі
Паўночныя могілкі
Чыжоўскія могілкі