10:34 “Мемарыял” вылучаны на Нобелеўскую прэмію міра

Дэпутаты Еўрапарламента вылучылі праваабарончую арганізацыю “Мемарыял” на Нобелеўскую прэмію міра.

“Мемарыял” добра вядомы ў свеце дапамогай жыхарам гарачых кропак на постсавецкай прасторы, а таксама расследаваннямі злачынстваў, якія чыніў камуністычны рэжым СССР.


У прыватнасці, супрацоўнікі “Мемарыялу” намагаюцца, каб Расія прызнала польскіх афіцэраў і паліцыянтаў, расстраляных у Катыні ў сакавіку 1940 года, ахвярамі палітычных рэпрэсій, і патрабуюць іх афіцыйнай рэабілітацыі, піша “Gazeta Wyborcza”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі