11:19 Сацыяльная палітыка Беларусі не будзе змяняцца
Сацыяльная палітыка Беларусі не будзе змяняцца, нягледзячы на рост цэнаў на энерганосьбіты. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Паводле ягоных словаў, заробкі, пенсіі і стыпендыі беларусаў застануцца абароненымі. Сёлета чакаецца рост намінальнага налічанага сярэднемесячнага заробку ў краіне на 15-18% і на працягу года ён мусіць скласці да 700 тысяч рублёў, паведамляе «Інтэрфакс».