11:31 У Мінску адкрылася амбасада Венесуэлы
Амбасада Венесуэлы акрылася ў Мінску. Пра гэта карэспандэнты БЕЛТА даведаліся ад
Амерыга Дзіяса Нуньеса,
Часовага Паверанага ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі.
Дыпламат перакананы, што 2007 год стане ключавым у развіцці
беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва.
Праца новай амбасады будзе спрыяць
стварэнню стратэгічнага альянсу паміж дзвюма краінамі, пашырэнню
гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі іншых дамоўленасцяў, дасягнутых
падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь у ліпені 2006 году прэзідэнта Венесуэлы Уга
Чавеса.
Часовы Павераны падкрэсліў важнасць таго, што Беларусь і Венесуэла маюць падобныя
погляды адносна неабходнасці пабудовы шматпалярнага свету.