11:40 У Пінску затрымліваюць апазіцыянераў

Каля 22 гадзін 20 сакавіка недалёка ад свайго дома быў затрыманы былы кандыдат у абласны Савет дэпутатаў ад апазіцыі, сябра Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч.  “Афіцыйнае папярэджанне” пра крымінальную адказнасць за паклёп і абразу прэзідэнта, арганізацыю пікетаў, распаўсюджванне друкаванай інфармацыі ды іншае атрымалі яшчэ некалькі чалавек, сярод іх рэдактар газеты “Мясцовы час” Віктар Ярашук, сябры Партыі БНФ Алесь Аўсеенка і Кастусь Чувак.

Зараз за гэтымі людзьмі наладжана назіранне. Ля пад’ездаў іх дамоў стаяць аўтамабілі з "чэкістамі". Арыштоўваць апазіцыянераў пачалі пасля таго, як яны не падпісалі папярэджанне.

Расказвае Надзея Андрэева, карэспандэнт “Мясцовага часу”:

“Учора а 19-й гадзіне я была ў аддзеле міліцыі па асабістых справах, выпадкова мне давялося пачуць размову міліцыянтаў, якія былі заклапочаны тым, што ніхто з пінчукоў патрэбнага папярэджання не падпісаў, а справаздачы неабходна было здаць гэтым вечарам.

“Што ж, давядзецца вязаць”, — сказаў маёр Яўген Вікулаў, дадаўшы некалькі прозвішчаў людзей, за якімі патрэбна ехаць. На працягу гадзіны ўсім калектывам мы правялі свайго рэдактара да дому, машына з міліцыянтамі стаяла ля яго пад’езду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі