12:27 Аляксандр Мілінкевіч праводзіць перамовы з кіраўніцтвам Савета Еўропы

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца сёння з візітам у Страсбургу, дзе праводзіць перамовы ў фармаце “сам на сам” з генеральным сакратаром Савета Еўропы Тэры Дэвісам, а таксама з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэне Ван дэр Ліндэнам. Цэнтральная тэма перамоваў – узмацненне ролі Савета Еўропы ды ПАСЕ ў развіцці ўнутрыпалітычнага дыялогу ў Беларусі. Разам з тым будзе абмеркавана пытанне дапамогі еўрапейскіх структур беларускай грамадзянскай супольнасці.

Таксама сёння Аляксандр Мілінкевіч правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам палітычнай групы ПАСЕ Саюз лібералаў і дэмакратаў за Еўропу. Заўтра, 17 красавіка, Аляксандр Мілінкевіч разам з групай апазіцыйных беларускіх палітыкаў возьме ўдзел у пасяджэнні парламенцкага падкамітэта ў справах Беларусі.


Паведамляе прэс-служба Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі