12:29 За перавышэнне хуткасці затрыманыя 500 кіроўцаў

Больш за 500 кіроўцаў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму ў мінулыя выходныя. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі краіны.

Яшчэ 209 чалавек затрыманыя за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Усяго 3 і 4 сакавіка на дарогах краіны адбылося 28 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 10 чалавек, яшчэ каля 20 атрымалі траўмы.


Увогуле, за мінулыя выходныя ў Беларусі выяўлена амаль 3 тысячы парушэнняў правілаў дарожнага руху, з якіх амаль 300 здзейснена пешаходамі.


Нагадаем, з 1 сакавіка ўзмацнілася пакаранне за перавышэнне хуткасці, кіраванне ў нецвярозым стане, карыстанне мабільным за рулём, невыкарыстанне рамянёў бяспекі, а таксама ў дачыненні да пешаходаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі