12:33 Неўзабаве вырашыцца пытанне аб выяздных штампах у пашпарце

Як адзначыў кіраўнік МУС Беларусі Уладзімір Навумаў, сёння ужо ёсць праект закона аб рэгістрацыі насельніцтва. Як паведамлялася раней, штампы ў пашпартах грамадзян Беларусі плануецца адмяніць з 31 снежня 2007 года.

Зараз МУС стварае базу даных, дзе змяшчаецца інфармацыя пра асоб, якім забаронены выезд за межы Беларусі.

У гэту катэгорыю ўваходзяць грамадзяне, што канфліктуюць з законам, а таксама якія валодаюць дзяржаўнымі сакрэтамі ці не выканалі сваіх абавязацельстваў перад дзяржавай.

Акрамя таго, вядуцца работы па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы ўліку і абсталяванні ўсіх памежных пунктаў пропуску.

Паведамляе Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі