12:34 Беларусы ўзялі першае золата на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне

22-га лютага завяршыўся другі дзень чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў Банска (Балгарыя). У жаночым спрынце на дыстанцыі ў 7,5 км. упершыню ў гэтым годзе нашыя спартсменкі святкавалі перамогу на міжнародных стартах.   Дар’я Дамрачова прынесла нашай камандзе першае “золата”. Трэцяя прыступка п’едэсталу таксама была за беларускамі - бронзавы медаль заваявала Вольга Кудрашова. Срэбра ў украінкі Віты Семерэнка.

У мужчынскім спрынце на дыстанцыі ў 10 км. дасягненні нашых снайпераў куды больш сціплыя. З адным промахам Сяргей Новікаў заняў толькі 10-е месца, астатнія беларусы размясціліся на пазіцыях з 30-й па 34-ю.

Золата ў знакамітага паляка Томаша Сікоры, чэх Яраслаў Соўкуп быў другі, трэці - аўстрыец Тобіас Эберхарт.
 
24 лютага ў Банска пройдуць гонкі пераследу: мужчынская на 12,5 км. і жаночая на 10 км. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі