12:56 Рэктараў ВНУ папярэдзілі пра адказнасць за адлічэнне студэнтаў
21 сакавіка прадстаўнікі грамадскага руху "За Свабоду"
маюць намер даслаць лісты рэктарам беларускіх ВНУ з папярэджаннем аб
персанальнай адказнасці за кожны выпадак адлічэння студэнтаў —
удзельнікаў апазіцыйных вулічных акцый. Пра гэта паведамляе прэс-служба лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Згодна са звесткамі групы грамадскага назірання руху "За Свабоду", за ўдзел у вулічных акцыях апазіцыі летась было адлічана больш за 300 студэнтаў.
Большасць з іх выключылі з сталічных ВНУ — Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага універсітэта, эканамічнага, тэхналагічнага, аграрна-тэхнічнага універсітэтаў і іншых.
Паводле слоў старшыні камітэта дапамогі палітрэпрэсаваным і іх сем'ям "Салідарнасць" Іны Кулей, "разам з іншымі праваабаронцамі камітэт уважліва сочыць за тым, што адбываецца ў акадэмічным асяроддзі".
Яна зазначыла, што летась "студэнты мусілі пакідаць краіну і вучыцца за мяжой". "Яны не хацелі гэтага, але былі вымушаныя. Мы хочам, каб гэта не паўтарылася", — сказала Кулей.
Рэктары мінскіх ВНУ атрымаюць лісты 21 сакавіка. У навучальныя ўстановы абласных цэнтраў пасланні прыйдуць на наступны дзень.
Згодна з паведамленнем прэс-службы Мілінкевіча, "на працягу двух апошніх тыдняў некаторых актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" выклікалі да дэканаў і там уручалі ім позвы на допыт", "але ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакуль не меў негатыўных наступстваў для іх вучобы".