13:02 Акцыя на Дзень святога Валянціна — пад забаронай

Мінгарвыканкам адмовіў прадстаўнікам моладзевага дэмакратычнага руху ў правядзенні традыцыйнай акцыі ў Дзень святога Валянціна. Вось што распавядае пра прычыны адмовы адзін з заяўнікаў, моладзевы актывіст Зміцер Хведарук:

Зміцер Хведарук: «У адказе з Мінгарвыканкаму спадар Ціцянкоў нам напісаў, што «мы вам не дазволім правесці вашае мерапрыемства ў межах горада Мінска».


А прычынай назваў тое, што заяўнікі не пазначылі месца сваёй працы, хаця ніхто з іх не працуе і пра гэта ў заяве было напісана. Але акцыя ўсёроўна адбудзецца, нават і без дазволу.


Бо гэта не ёсьць нейкая палітычная акцыя — гэта проста пачатак вясны, святкаванне моладзю еўрапейскага хрысціянскага свята».


Фота — www.mfront.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі