13:29 Расійскі бок не адмаўляе Беларусі ў стабілізацыйным крэдыце

Аб гэтым заявіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў.
Паводле яго слоў, неабходна найперш "абгрунтоўваць вяртанне крэдыту".

"Гэта могуць быць дзяржаўныя гарантыі або вяртанне сродкаў можа быць гарантавана маёмасным комплексам.

Амбасадар таксама зазначыў, што бюджэтныя крэдыты могуць выдавацца на год "пад чацвёртую частку стаўкі Цэнтральнага банка".

Нагадаем 23 лютага ўрад Беларусі прапанаваў расійскаму боку прадаставіць стабілізацыйны крэдыт нашай краіне на 1,5 мільярда долараў з-за неабходнасці дадатковага фінансавання выдаткаў бюджэту, выкліканых павышэннем коштаў на энерганосбіты.

Пазней гэтая сума зменшылася да 1 мільярда долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі