13:47 Беларус вылучаны на прэмію Роберта Кенэдзі
Беларускія праваабаронцы вылучылі кандыдатуру палітвязня Змітра
Дашкевіча на прэмію Роберта Кенэдзі.
З такой ініцыятывай выступілі арганізацыі
«Беларускі Хельсінскі камітэт», «Прававая дапамога насельніцтву»,
«Праваабарончы альянс» і «Камітэт падтрымкі рэпрэсаваных».
Нагадаем, моладзевы
актывіст Зміцер Дашкевіч летась быў асуджаны на паўтара году зняволення за ўдзел у
дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі.
«Мемарыял Роберта Кенэдзі» штогод
узнагароджвае ганаровай прэміяй смелых людзей, якія ахвяруюць сабой, рызыкуюць
сваім жыццём, абараняюць правы чалавека і церпяць пераслед з боку ўладаў,
паведамляе сайт belpa.org.