14-гадовая дзяўчынка з Нідэрландаў пачала кругасветнае падарожжа
Кругасветнае падарожжа пачала каля берагоў Партугаліі 14-гадовая дзяўчынка з Нідэрландаў Лаура Дэкер. Яна мае намер пабіць рэкорд 16-гадовай аўстралійкі Джэсікі Уотсан, якая здзяйсняла падобнае плаванне, паведамляе BBC. Нагадаем, Лаура нарадзілася на караблі каля Новай Зеландыі. Яе бацькі — яхтсмены. У шэсць гадоў дзяўчынка ўжо самастойна выходзіла ў мора пад наглядам бацькі. Яна не толькі хоча патрапіць у Кнігу Гінэса, але і стаць прафесійнай спартсменкай.