14:34 У Віцебску ствараецца дзіцячы прававы цэнтр

Дзіцячы прававы цэнтр у хуткім часе з’явіцца у віцебскай цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Горкага.
Такая магчымасць з’явілася дзякуючы міжнароднаму дабрачыннаму аб’яднанню “Сафія”, якое падаравала бібліятэцы камп’ютары, хатні кінатэатр ды іншае абсталяванне.

Дзіцячы прававы цэнтр будзе часткай праекта па стварэнню медыятэкі ды інфармацыйна-адпачынкавага цэнтра.

Плануецца, што юныя наведвальнікі бібліятэкі з дапамогай цэнтра змогуць пашырыць свае веды па правах дзіцяці, а таксама атрымаць інфармацыю па праблемах адукацыі і прафесійнай арыентацыі.

Праект разлічаны таксама на дзяцей з праблемных сем’яў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, школ для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.


Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі