14:53 Моладзь у Даніі справакавала знос культурнага цэнтру
Рабочыя муніцыпальнай службы распачалі знос
культурнага цэнтру ў Капенгагене.
Гэты вучэбны цэнтр стаўся прычынай буйных беспарадкаў, што распачаліся ў чацвер пасьля таго, як дацкія ўлады прымусілі моладзь пакінуць культурны цэнтр у Нарэрбра ў сувязі з яго продажам з аўкцыёну.
Некалькі сотняў дэманстрантаў ўзвялі на вуліцах барыкады, закідвалі паліцэйскіх камянямі і запальнымі бомбамі, падпалілі дзясяткі машынаў.
Беспарадкі распаўсюдзіліся і на іншыя раёны.
Дзеля разгону дэманстрацыі быў ужыты слезацечны газ, арыштавана больш 600 дэманстрантаў.
Дацкіх сквотэраў кінуліся падтрымліваць дзясяткі нефармалаў з Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Фінляндыі, Літвы, Італіі, Ірландыі, ЗША і нават Новай Зэландыі.
У гэты ж час прэм'ер Даніі Андрэс Фог Расмусэн і шматлікія палітыкі краіны крытыкуюць моладзь, а будынак культурнага цэнтру разбурае кран з бабай для зносу будынкаў.