15-гадовы чэх уцёк з дому, каб ваяваць за Украіну

Польскія памежнікі вярнулі хлопчыка бацькам / laski.strazgraniczna.pl

Польскія памежнікі вярнулі хлопчыка бацькам / laski.strazgraniczna.pl / slaski.strazgraniczna.pl

15-гадовы чэшскі падлетак уцёк з дому, каб ваяваць за Украіну, пра гэта паведамляе Упраўленне памежнай аховы ў польскай частцы Сілезіі.

Пра знікненне падлетка з горада Астрава стала вядома 10 студзеня: ён пайшоў у школу, дзе так і не з'явіўся, і не вярнуўся дадому. Бацькі паведамілі ў паліцыю. Тая падключыла сваіх польскіх калег.

Польская паліцыя ўстанавіла тэлефон хлопчыка ў горадзе Пшэмысль, які знаходзіцца на польска-ўкраінскай мяжы. Апынулася, што падлетак узяў з сабой пашпарт і нават паспеў патрапіць на тэрыторыю Украіны. Дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву паліцыі хлопца вярнулі на тэрыторыю Польшчы. Цяпер ён знаходзіцца дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі