Дзяржава будзе траціць больш на харчаванне школьнікаў і намякае на рост кошту абеду

Грашовыя нормы на харчаванне з 1 верасня 2026 года хочуць павялічыць

Грашовыя нормы на харчаванне з 1 верасня 2026 года хочуць павялічыць / LookByMedia

З пачатку новага навучальнага года ў школах Беларусі грашовыя нормы на харчаванне павялічацца на 5 працэнтаў. Для школьнікаў з адна- і двухразовым харчаваннем нормы стануць рэкамендацыйнымі, а акцэнт зробяць на стравах, якія аддаюць перавагу дзеці. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Уладзімір Доўжанкаў, піша БЕЛТА.

Ён таксама паведаміў аб змяненні падыходаў да прагляду цэн. 

"Перыядычнасць прагляду цэн з 1 студзеня кожнага новага года будзе залежаць ад росту рознічных цэн", — падкрэсліў Уладзімір Доўжанкаў.

Па яго словах, з 1 верасня таксама знімуць усе абмежаванні на рэалізацыю прадукцыі ў школьных буфетах. Дазволенымі апынуцца ўсе прадукты, дапушчальныя з пункту гледжання дыетыкі, пры гэтым перавагу аддадуць айчынным тавараў. 

Сярод іншых навіновак — ўстаноўка вендынгавых аўтаматаў з ежай і напоямі, пераважна беларускай вытворчасці, дазволенымі для дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.