15 снежня ў Мінску адбудзецца марш і мітынг прадпрымальнікаў
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне ў сталіцы 15 снежня маршу і мітынгу прадпрымальнікаў. Удзельнікам маршу дазволена сабрацца да 13.00 на пляцоўцы каля будынка прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Затым адбудзецца шэсце па тратуарах па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Сурганава — плошча Бангалор. З 14.45 да 16.00 у парку Дружбы народаў адбудзецца мітынг.
Кіраўнік аб'яднання прадпырмаьлнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка сцвярджае, што ўдзел у акцыі прыме як мінімум тысяча чалавек.
Сваёй акцыяй прадпрымальнікі маюць намер ізноў заявіць уладам аб немагчымасці працаваць у новых умовах з 1 студзеня 2009 года. Як нагадвае БелаПАН, з гэтай даты спыняецца дзеянне пункта 3 указу № 285 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці". Індывідуальныя пардпрымальнікі — платнікі адзінага падатку павінны будуць падаваць дакументы на ўвезены імі тавар з Расіі. На думку А.Шумчанкі, новаўвядзенне прывядзе да ліквідацыі большасці ІП і росту беспрацоўя ў Беларусі.