150 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў "Крокус Сіці Холе"

"Крокус"

"Крокус" / Reuters

150 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў "Крокус Сіці Холе". Пра гэта паведамляе крыніца тэлеграм-канал "112".

Выданне ўдакладняе, што колькасць пацярпелых неканчатковая.

Афіцыйна Следчы камітэт РФ паведамляў аб 115 загінуўшых. Пацярпелі ў выніку нападзення на "Крокус" больш за 120 чалавек.

Тэракт у "Крокус Сіці Хол" адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Узброеныя мужчыны ўварваліся ў канцэртную залу і пачалі страляць. Таксама яны разлілі гаручую вадкасць і падпалілі яе. Відавочцы расказваюць, што чулі выбухі.

Пачаўся пажар, ахвярамі якога таксама стала шмат людзей. Сярод цяжка параненых ёсць грамадзянін Беларусі. За ягонае жыццё змагаюцца лекары.

Нападаючыя з'ехалі з месца здарэння на белым "Рэно" (паводле некаторых звестак, аўтамабіляў было два). Іх шукалі некалькі гадзін. Раніцай 23 сакавіка з'явілася інфармацыя, што ФСБ Расіі ў сувязі з нападам на "Крокус Сіці Хол" затрымала 11 чалавек. З іх чацвёра — непасрэдныя выканаўцы тэракту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі