15:20 Беларусы перастануць плаціць за рэгістрацыю аўто пры ўездзе ў Расію
Расія да 15 траўня 2007 года адменіць плату для беларусаў за рэгістрацыю ў мытных органах аўтатранспартных сродкаў пры ўездзе на тэрыторыі гэтай краіны. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы МЗС Беларусі Сяргей Званко сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Ён адзначыў, што дадзеная мера прадугледжана падпісанай 23 сакавіка ў Мінску міжурадавай дамовай аб захадах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, паведамляе БЕЛТА.