15:24 За студзень цэны ў Беларусі выраслі больш, чым у Расіі і Украіне

Па звестках Міністэрства статыстыкі, за першы месяц году спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі амаль на 2 адсоткі.
Пры гэтым не ўлічваецца рэзкае падаражанне паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Нагадаем, што паводле прагнозаў Нацбанку, інфляцыя сёлета не павінна перавысіць 6-8 адсоткаў.

Атрымліваецца, што толькі за першы месяц гадавы план па інфляцыі выкананы амаль на траціну. Дарэчы, у студзені цэны ў Беларусі раслі хутчэй, чым ва Украіне, Расіі, Казахстане, Латвіі і Эстоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі