16:09 Хутка пачнуцца перамовы з Італіяй па аздараўленні беларускіх дзяцей

Міжурадавы дагавор аб умовах аздараўлення беларускіх дзяцей ў Італіі на ўмовах бязвыплатнай дапамогі плануецца падпісаць да пачатку лета 2007 года. Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар нашай краіны Аляксей Скрыпко. Паводле яго слоў, 26 студзеня праект дагавора быў перададзены для азнаямлення італьянскаму боку.

Мяркуецца, што на наступным тыдні будуць перададзены заўвагі італьянцаў па праекце дагавора. Пасля гэтага пачнецца падрыхтоўка да прыёма італьянскай дэлегацыі, якая будзе праводзіць перамовы.

Паводле слоў дыпламата, у дагаворы будуць замацаваны гарантыі па абароне інтарэсаў беларускіх дзяцей. Нагадаем, аздараўленне дзяцей-сірот у Італіі прыпынена ў верасні мінулага года пасля інцыдэнту з Вікай Мароз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі