16:13 Беларускім студэнтам могуць спрасціць працэдуру выдачы еўрапейскіх віз

Праблемы празрыстасці еўрапейскіх межаў абмяркоўваліся ў Бруселі на канферэнцыі пра стварэнне візавага кодэксу Еўрапейскай супольнасці.  Старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн прапанаваў спрасціць працэдуру выдачы віз для беларускіх студэнтаў.

Паводле яго словаў, гэта актывізуе студэнцкія абмены паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі. Атрыманне візы павінна быць “хуткім, эфектыўным і зручным”, сказаў ван дэр Ліндэн і прапанаваў у будучым скасаваць візы на еўрапейскім кантыненце ўвогуле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі