16:30 Падаткавікі правяраюць фірмы — расійскія партнёры
Падатковыя
органы распачалі праверкі мінскіх фірмаў, якія гандлююць з Расіяй.
Паводле
неафіцыйнай інфармацыі, падаткавікам таксама пастаўлена задача правяраць
прадпрыемствы, у статутным фондзе якіх ёсьць расійскі капітал.
Толькі ў сталіцы
падлягаюць праверкам каля 700 такіх фірмаў і арганізацыяў. У Міністэрстве па
падатках і зборах гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, толькі кажуць, што
«праводзіцца планавая работа».
Незалежныя эксперты бачаць прычыны згаданых
праверак у расійска-беларускім канфлікце, які, на іх думку, зайшоў у хранічную
стадыю, паведамляе bulletinonline.org.