17:09 Гітлера спрабуюць пазбавіць нямецкага грамадзянства

У Нямеччыне вывучаецца магчымасць пазбаўлення Адольфа Гітлера нямецкага грамадзянства, піша ў панядзелак, 12 сакавіка брытанская The Times. Гітлер, былы падданы Аўстрыі, стаў грамадзянінам Нямеччыны ў 1932-м, пасля прызначэння дарадцам мясцовай адміністрацыі па пытаннях культуры і землеўладкавання.

Грамадзянства было нададзенае парламентам зямлі Браўншвейг.

Адзначаючы 75-ю гадавіну гэтай падзеі, некаторыя нямецкія палітыкі прапанавалі адмяніць браўншвейскае рашэнне, каб пазбавіць

Гітлера нямецкага грамадзянства, а яго малую радзіму ганьбы.

Эксперты мяркуюць, што гэтыя спробы будуць безвыніковымі, бо закон не дазваляе пакідаць чалавека наогул без грамадзянства, а Гітлер з аўстрыйскага выйшаў па ўласным жаданні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі