17:31 Над Брэсцкім раёнам загарэўся самалёт

У рухавiку самалёта АН-2 “Авiякампанii Гродна”, якi праводзiў падкормку палёў сельгаспрадпрыемства “Астрамечава” Брэсцкага раёна, адбылося ўзгаранне.

Адразу ж спрацавала аўтаматыка, i агонь пачала тушыць сiстэма пажаратушэння.

Пiлоты праявiлi майстэрства i ўдала пасадзiлi машыну з палаючым рухавiком на поле.

На зямлi з дапамогай вогнетушыцеляў лётчыкi канчаткова лiквiдавалi пажар. Прычыны пажару высвятляе спецыяльная камiсiя.

Паведамляе газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі