17:37 У Салігорску зноў адключылі ваду

У салігорскіх кватэрах зноў адключылі ваду. У горадзе па-ранейшаму ліквідуюць наступствы вялікай аварыі, якая здарылася днём 31 сакавіка.  Жыхары па-ранейшаму стаяць у чэргах каля вадавозаў. Як паведаміла нам па тэлефоне жыхарка Салігорска, у некаторых раёнах горада вада лілася з кранаў у кватэрах каля паўгадзіны. Пасля яе зноў адключылі.

Па мясцовым тэлеканале і радыё людзей супакойваюць. Многія тэлефануюць на водаканал, дзе іх пераконваюць, што ваду «вось-вось дадуць».

Насамрэч, паводле неафіцыйнай інфармацыі, наступствы аварыі дагэтуль неліквідаваныя. На іх ліквідацыю можа спатрэбіцца 2-3 дні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі