18:18 Кантрактнікаў у войску будзе 50%

50 на 50 — ідэальныя суадносіны вайскоўцаў тэрміновай службы і кантрактнікаў на пасадах жаўнераў і сяржантаў у беларускім войску. Так лічаць у галоўным арганізацыйна-мабілізацыйным дэпартаменце Міністэрства абароны нашай краіны. Карэспандэнты “Інтэрфакса” тлумачаць, што колькасць кантрактнікаў у беларускім войску неабходна павелічыць, бо сталі больш складанымі ўзбраенне і ваенная тэхніка: часам яе эксплуатацыя патрабуе адукацыі ці адмысловых навыкаў, якіх немагчыма патрабаваць ад жаўнераў тэрміновай службы.

У Міністэрстве абароны ўпэўненыя, што колькасць кантрактнікаў у беларускім войску павялічыцца да 50 адсоткаў яшчэ да 2010 год
у.

Сёння кантрактнікі складаюць крыху больш за 23 адсоткі ад агульнай колькасці
шарагоўцаў і сяржантаў Узброеных Сіл Беларусі. Ужо больш за 40 вайсковых часцей укамплектаваныя прафесійнымі вайскоўцамі на 100 адсоткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі