18:22 Дамову “Белтрансгазу” з “Газпромам” падпішуць да 1 чэрвеня
Дамова з “Газпромам” наконт стварэння
сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на базе “Белтрансгазу” будзе падпісаная да 1 чэрвеня
2007 году. Пра гэта
заявіла намесніца міністра энергетыкі Беларусі Рыма Філімонава.
Доля “Газпрома” ў СП складзе 50%. У
адпаведнасці з ранейшымі
дамоўленасцямі расійскі энергетычны гігант будзе выкупляць акцыі “Белтрансгаза” паступова, на
працягу 2007—2010 гадоў, зыходзячы з узгодненага рынкавага кошту беларускай
газатранспартнай сеткі ў 5 мільярдаў долараў.