18:39 У Салігорску загінуў шахцёр
У Салігорску ў завале ў панядзелак загінуў шахцёр. На 48-гадовага гарняка “Беларуськалію” на глыбіні 575 метраў абрынуўся бакавы пласт пароды.
У сюжэце тэлеканалу АНТ паведамлялася, што на пачатку змены Мікалай Кісель паведаміў начальству, што ў лаве №78 працаваць небяспечна, бо там “гуляе глеба”. Аднак яму загадалі працягваць працу, што і прывяло да трагедыі.
Вынікі расследавання спецыяльнай камісіі з супрацоўнікаў спецслужбаў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях чакаюцца праз два тыдні. Праца ў шахце не спынялася.
Еўрарадыё пагутарыла з сябрам Мікалая - гарняком, які не пажадаў назваць сваё прозвішча:
“Я ведаў Мікалая добра. Для мяне гэта боль: калі чалавек знаёмы - гэта ўдвая больш балюча. Калі працавалі разам… Да тых часоў, пакуль патагонная сістэма будзе працаваць… Вы калі-небудзь былі ў шахце? Не былі? Шчаслівы чалавек! І не трэба там быць.
Усе кажуць, што аб’яднанне “Беларуськалій” і шахцёры - тлустыя каты. Насамрэч, гэта зусім не так.
Тое, што там чалавек загінуў, - што яшчэ лепш патлумачыць? Быў здабыўца ў сям’і, а як цяпер сям’і жыць? Тым больш, у Салігорску, калі гэта - горадаўтваральнае прадпрыемства, а больш, у прынцыпе, і няма куды ўладкавацца на працу.”