18:52 Севярынца не выпусцяць да жніўня

Паўлу Севярынцу адмовілі у датэрміновым вызваленні. З палітвязнем паразмаўляла нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: «Сёння адбылося паседжанне камісіі, якая вырашала пытанне пра датэрміновае вызваленне Паўла Севярынца. Яно доўжылася амаль паўтары гадзіны.

Урэшце Севярынцу, асуджан
аму да абмежавання волі за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу і шэсця супраць вынікаў рэферэндуму 2004 году, было адмоўлена ў датэрміновым вызваленні.

Як распавёў спадар Севярынец, ён выканаў усе неабходныя ўмовы
(добра працаваў, не меў спагнанняў за парушэнне рэжыму), акрамя адной: Павел не выказаў раскаяння у здзейсненным “злачынстве”.

Павел Севярынец мае права даслаць скаргу на рашэнне камісіі
ў Камітэт выканання пакаранняў і ў пракуратуру, але не збіраецца гэтага рабіць. Згодна з прысудам, на волю ён выйдзе 15 жніўня 2007 года».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі