19:02 Еўрасаюз расчараваны дзеяннямі ўладаў 25 сакавіка

Еўрапейская камісія і еўрадэпутаты выступілі з крытыкай арыштаў беларускіх апазіцыянераў у Дзень Волі, 25 сакавіка. “Я вельмі расчаравалася, калі пачула пра арышты ў цэнтры Мінску 25 сакавіка. І заклікаю беларускія ўлады да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых за мірнае выказванне сваіх перакананняў”, - адзначыла ў паведамленні для прэсы камісар па знешніх сувязях ЕС Беніта Ферэра-Вальднэр.

“На жаль, спраўдзіліся чаканні рэпрэсіяў з боку рэжыму ў дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу ў Дзень Волі”, - адзначыў кіраўнік Камісіі па замежных справах Еўрапейскага парламенту Яцэк Сарыуш-Вольскі. Ён запэўніў, што гэтае пытанне будзе разглядацца на форуме Еўрапейскага парламенту ўжо на гэтым тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі