19:18 Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” падаюць у суд на Мінгарвыканкам

Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Збор удзельнікаў а 18.00, затым шэсце да парку Дружбы народаў, дзе з 20.00 да 22.00 дазволена правесці мітынг. Заяўнікаў акцыі папярэдзілі аб адказнасці ў выпадку парушэння дазволенага маршрута, а таксама выкарыстання незарэгістраванай сімволікі.

Прадстаўнікі аргкамітэту акцыі адмовіліся падпісаць паперы аб папярэджанні. Яны лічаць, што такім рашэннем Мінгарвыканкам парушыў артыкул №6 Закона аб правядзенні масавых акцый, бо рашэнне прымалася без узгаднення з заяўнікамі.

Цяпер аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху” збіраецца падаваць скаргу ў суд на рашэнне сталічных улад. У залежнасці ад таго, што вырашыць суд і будзе ясна, дзе пройдзе акцыя 26 красавіка, па матэрыялах газеты “Наша ніва” (nn.by).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі