200 бразільскіх настаўнікаў параненыя пры разгоне дэманстрацыі пратэсту
Настаўнікі пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы, якую запланавалі ўлады штата.
У бразільскім горадзе Курытыба адбыліся сутычкі паліцыі і настаўнікаў, якія выйшлі на акцыю пратэсту. Не менш за 213 чалавек атрымалі раненні, перадае тэлеканал "Дождь".
Настаўнікі пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы, якую запланавалі ўлады штата Парана. Рэформа прадугледжвае зніжэнне аб'ёму адлічэнняў на выплату пенсій з бюджэту і папаўненне малаграшовых фондаў за кошт прамых адлічэнняў з заробку выкладчыкаў. Настаўнікі ўспрымаюць гэта як удар па сістэме іх пенсійнага забеспячэння.
Пратэстоўцы выйшлі да будынка заканадаўчага сходу. У адказ улады вывелі ваенізаваную паліцыю, якая ўжыла слезацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі.
Супрацьстаянне працягвалася больш за дзве гадзіны. У выніку былі затрыманыя сем чалавек, 20 паліцэйскіх атрымалі раненні.
Фота — Globo