2008 год прапануюць абвесціць Годам беларускай дзяржаўнасці
Створаны аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. З такой ініцыятывай выступіла Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Нагадаем, наступны год будзе юбілейным — споўніцца 90 год стварэння БНР. Ганаровай старшынёй Аргкамітэту абраная Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, якая жыве ў Канадзе.
У яго склад таксама ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, грамадскія дзеячы з Беларусі і замежжа. Сустаршынямі Аргкамітэту абраныя Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі і Аляксей Марачкін.
Аргкамітэт прапанаваў абвесціць 2008 год Годам беларускай дзяржаўнасці (БНР). Грамадскія дзеячы лічаць, што юбілейныя мерапрыемствы павінны стаць добрай нагодай, каб адзначыць дзяржаватворчую значнасць Акту абвяшчэння незалежнасці 25 сакавіка 1918 года.
Прэс-служба ЗБС “Бацькаўшчына”