20:49 Нямецкага амбасадара не пусцілі да Казуліна

Ірына Казуліна абвергла паведамленне пра тое, што амбасадар Нямеччыны Марцін Хекер атрымаў дазвол на спатканне з яе мужам, палітвязнем Аляксандрам Казуліным.

 Паводле яе словаў, гэтая інфармацыя стала вынікам недакладнага перакладу яе выступу ў Еўрапарламенце.


Насамрэч, Казуліна ў сваёй прамове сказала, што «было б добрым знакам, каб амбасадару Нямеччыны дазволілі сустрэцца з Аляксандрам Казуліным». Пакуль улады Беларусі такога дазволу не далі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі