21 лістапада — Сусветны дзень тэлебачання

Гэта дзень быў абвешчаны ў сакавіку 1998 года Генеральнай асамблеяй ААН. Дзяржавам свету прапанавалі адзначаць гэты дзень, абменьваючыся тэлевізійнымі праграмамі, прысвечанымі такім праблемам, як мір, бяспека, эканамічнае і сацыяльнае развіццё і пашырэнне культурнага абмену. Хоць само свята пачалі адзначаць не так даўно, гісторыя тэлебачання пачалася прыкладна 80 год таму. Першыя эксперыменты з выкарыстаннем электронных промняў для перадачы і прыёму выявы на пэўныя адлегласці ладзілі яшчэ ў пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя ў ЗША, Японіі і Савецкім Саюзе.

Толькі ў 1950-я гады ХХ стагоддзя тэлевяшчанне атрымала масавы распаўсюд у Еўропе. У менш развітых рэгіёнах уласныя дзяржаўныя тэлекампаніі ўзніклі яшчэ пазней, у 60-х — пачатку 70-х гадоў.

У Беларусі першыя выпрабавальныя тэлевізійныя перадачы пачаліся 1 студзеня 1956 года ў Мінску. На сёння на тэрыторыі краіны транслюецца 18 праграм тэлебачання і 22 праграмы радыёвяшчання, з іх 14 камерцыйных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі