24 чэрвеня пачынаецца кампанія па выбарах у Палату прадстаўнікоў
Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца 24 чэрвеня. Пра гэта было заяўлена па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай.
Як паведамляе "Інтэрфакс", Лукашэнка атрымаў праект дэкрэта аб сябрах Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу, якім уводзіцца інстытут членаў Цэнтральнай камісіі ад той палітычнай партыі, якая будзе ўдзельнічаць у выбарах.