26 чэрвеня ў Гродне сустрэнуцца прэм'ер-міністры Беларусі і Літвы

26 чэрвеня ў Гродне адбудзецца сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса. Як адзначае БелаПАН, падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў плануецца парафіраваць дамову аб рэжыме мяжы і падпісаць дамову аб парадку перасячэння мяжы жыхарамі прымежных рэгіёнаў.

Акрамя таго, прэм'ер-міністры плануюць абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі міжнароднага беларуска-літоўскага эканамічнага форуму, які адбудзецца 16—19 верасня ў Вільні. У ім будуць удзельнічаць прадпрыемствы з усяго балтыйскага рэгіёна.

Намеснік міністра змаежных справаў Літвы Эвалдас Ігнатавічус заявіў, што будуць таксама абмяркоўвацца выкарыстанне Клайпедскага порта і планы будаўніцтва атамных станцый у Літве і Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі