26 ліпеня Беларуская гандлёвая палата адкрые першае прадстаўніцтва ў Расіі

26 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Расіі. Гэта будзе ўжо другое прадстаўніцтва палаты за межамі краіны. Першае дзейнічае з 2004 года ў Нямеччыне. Мэта адкрыцця прадстаўніцтва - прасоўванне беларускіх тавараў у паўночна-заходнім рэгіёне Расіі.

Калі першы крок будзе паспяховым, у далейшым гандлёвая палата плануе асвоіць іншыя расійскія рэгіёны, а таксама суседнія скандынаўскія краіны - Фінляндыю, Нарвегію, Швецыю.

Амбасада Беларусі ў Расіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі