26 лістапада — Сусветны дзень інфармацыі
Яго адзначаюць паводле рашэння Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Інфармацыя ў шырокай трактоўцы — гэта звесткі, што цыркулююць паміж людзьмі, пісьмовым ці іншым спосабам, а таксама працэс абарачэння гэтых звестак. Інфармацыя ва ўсе часы займала ў жыцці чалавецтва вельмі важнае месца, асаблівую увагу ёй сталі надаваць з другой паловы ХХ стагоддзя. Гэтаму паспрыяў сацыяльны прагрэс ды імклівае развіццё навукі і тэхнікі.
Дзень інфармацыі — добрая нагода для маленькага свята звычайнага чалавека. Напрыклад, можна падарыць сябру торбу для ноутбука са словамі “для абароны інфармацыі”.
Дзень інфармацыі — добрая нагода для маленькага свята звычайнага чалавека. Напрыклад, можна падарыць сябру торбу для ноутбука са словамі “для абароны інфармацыі”.