27 беларускіх хакеістаў паляцелі на чэмпіянат свету (спіс)
У суботу 27 беларускіх хакеістаў паляцелі на чэмпіянат свету. Ён пройдзе ў Францыі і Германіі. У першым паядынку 5 траўня беларусы згуляюць у Парыжы з фінамі. Але яшчэ да пачатку першынства наша зборная правядзе ў Бардо два матчы Еўравыкліку са зборнай Францыі — 30 красавіка (пачатак — у 16.00) і 1 траўня (19.00). Жывыя трансляцыі запланаваныя на тэлеканале “Беларусь 5”.
Склад зборнай Беларусі, які вызначыў галоўны трэнер Дэйв Льюіс, з’явіўся на сайце Федэрацыі хакея Беларусі.
Брамнікі: Кевін Лаланд, Міхаіл Карнавухаў (абодва — ХК “Дынама-Мінск”, КХЛ), Віталь Трус (ХК “Нёман”, Гродна, Экстраліга).
Абаронцы: Раман Грабарэнка, Ілля Шынкевіч, Крысціян Хенкель, Яўген Лісавец, Дзмітрый Корабаў (усе — ХК “Дынама-Мінск”, КХЛ), Мікалай Стасенка (ХК “Северсталь”, КХЛ), Уладзімір Дзянісаў (ХК “Трактар”, Чалябінск, КХЛ), Павел Верабей (ХК “Дынама-Маладзечна”, Экстраліга), Алег Явенка ("Кліўленд Монстэрз", АХЛ).
Нападаючыя: Сяргей Дрозд, Аляксандр Кулакоў, Арцём Волкаў, Сяргей Касціцын, Аляксандр Паўловіч, Даніла Карабань, Яўген Кавыршын, Андрэй Стась (усе — ХК “Дынама-Мінск”, КХЛ), Андрэй Касціцын (ХК “Сочы”, КХЛ), Арцём Дзямкоў (ХК “Шахцёр-Салігорск", Экстраліга), Ягор Шаранговіч (“U20”, Экстраліга), Аляксандр Когалеў, Максім Парфеявец (абодва — ХК “Юнацтва-Мінск”, Экстраліга), Міхаіл Стэфановіч (ХК “Нёман”, Гродна, Экстраліга), Шарль Лінгле (ХК “Айсберэн”, Берлін, DEL).
Беларуская зборная будзе выступаць у групе В у Парыжы. Расклад гульняў наступны: 5 траўня — Фінляндыя (17.15), 6 траўня — Чэхія (17.15), 8 мая — Канада (17.15), 10 траўня — Швейцарыя (17.15), 12 траўня — Францыя (21.15), 13 траўня — Славенія (17.15), 16 траўня — Нарвегія (13.15). У ¼ фіналу выйдуць чатыры найлепшыя зборныя групы.