Беларускаму хакеісту ў Расіі зрабілі аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі

Уладзіслаў Яроменка

Уладзіслаў Яроменка / hockey.by

У хакеіста зборнай Беларусі і магнітагорскага "Металурга" Уладзіслава Яроменкі цяжкая траўма, якую ён атрымаў у апошнім матчы ў чэмпіянаце КХЛ (у Магнітагорск прыязджаў "Аўтамабіліст"). У адным з эпізодаў Яроменка ўрэзаўся каленам у борт і пакінуў лёд на насілках.

Як паведамляе ТАСС, галоўны трэнер расійскага клуба Андрэй Разін распавёў, што беларусу зрабілі аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Ва Уладзіслава Яроменкі "складаны пералом сцягна са зрушэннем". Пра тэрміны аднаўлення пакуль гаворкі няма. Напярэдадні трэнер сказаў, што гулец выбыў да канца сезона.

Яроменку 25 гадоў, ён — ураджэнец Віцебска. У 2016-2019 гадах выступаў за юніёрскую каманду ў Канадзе. Вярнуўся ў Беларусь, гуляў за мінскае "Дынама". У 2022-м працаўладкаваўся ў Расіі. У 34 матчах цяперашняга сезону Уладзіслаў Яроменка набраў 8 (3+5) выніковых балаў.

Беларускаму хакеісту ў Расіі зрабілі аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі
Беларускаму хакеісту ў Расіі зрабілі аперацыю, ён знаходзіцца ў рэанімацыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі