27 красавіка ЕС абмяркуе спіс удзельнікаў у саміце Ўсходняга партнёрства

Першапачатковы спіс удзельнікаў устаноўчага саміту "Усходняга партнёрства" будзе абмяркоўвацца кіраўнікамі МЗС краін ЕС на паседжанні 27 красавіка ў Люксембургу. Пра гэта паведаміла еўракамісарка па знешняй палітыцы Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Еўракамісарка заявіла, што Чэхія прымала рашэнне пра тое, на якім узроўні павінны быць разасланыя запрашэнні. "Беларусь была запрошаная як краіна. Натуральна, што зараз яна сама вызначыцца з лепшай кандыдатурай свайго прадстаўніка".

Саміт Усходняга партнёрства пройдзе 7 траўня ў Празе. Галоўная інтрыга – ці выбярэцца на яго Аляксандр Лукашэнка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі