30 кітайскіх гастарбайтараў затрымалі пад Гродна

Пад Гродна затрыманая вялікая група нелегалаў з Кітая — 30 чалавек. Парушальнікаў выявіла міліцыя падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нелегал", якое праходзіла з 12 да 15 траўня, перадае гродзенскі сайт "Перспектыва".

Грамадзяне Кітая, як заўважыла інспектар аддзялення грамадзянства і міграцыі Гродзенскага РАУС Вікторыя Фядотава, мелі пры сабе дазвол на працу на тэрыторыі Беларусі, але не зарэгістраваліся ў вызначаны тэрмін. Усіх іх прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

Акрамя таго, у спіс парушальнікаў патрапілі таксама сем грамадзян Украіны, пяцёра расіян і адзін грамадзянін Узбекістана.

Фота: altaynews.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі